<<   Pentium   >>
Цэнтральны працэсар

Сямейства працэсараў Intel Pentium
Вытворчасць: з 1993 па 1997 год
Вытворца: Intel
Частата ЦП: 60—233 МГц
Частата FSB: 50—66 МГц
Тэхналогія вытворчасці:
800—280 нм
Наборы інструкцый: IA-32, MMX
Раздымы:
  • Socket 4
  • Socket 5
  • Socket 7
Ядры:
  • P5
  • P54C
  • P54CS
  • P55C
  • Tillamook

Pentium — гандлёвая марка некалькіх пакаленняў мікрапрацэсараў сямейства x86, якія выпускаюцца карпарацыяй Intel з 22 сакавіка 1993 года. Pentium з’яўляецца працэсарам Intel пятага пакалення і прыйшоў на змену Intel 80486 (які часта завуць наўпрост 486).

Гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]
Intel Pentium 60, першая мадэль Pentium

В чэрвені 1989 года Вінодам Дхамам былі створаны першыя накіды працэсара з кодавай назвай P5. Вінод Дхам шырока вядомы на Захадзе як Бацька чыпа Pentium. У канцы 1991 года была завершана распрацоўка макета працэсара, і інжынеры змаглі запусціць на ім праграмнае забеспячэнне. Пачаўся этап аптымізацыі тапалогіі і паляпшэння эфектыўнасці працы. У лютым 1992 года праектаванне ў асноўным было завершана, пачалося агульнае тэставанне вопытнай партыі працэсараў. У красавіку 1992 года прынята рашэнне аб пачатку прамысловай вытворчасці, у якасці асноўнай прамысловай базы была абрана арэгонская фабрыка № 5. Пачалося прамысловая засваенне вытворчасці і канчатковая даводка тэхнічных характарыстык.

У кастрычніку 1992 года Intel абвясціла, што працэсары пятага пакалення, раней вядомыя пад кодавым імем P5, будуць звацца Pentium, а не 586, як многія меркавалі. Гэта было выклікана тым, што шматлікія фірмы, якія выраблялі працэсары, актыўна засвоілі вытворчасць «клонаў» (і не толькі) працэсараў 386 і 486. Intel збіралася зарэгістраваць у якасці гандлёвай маркі назву «586», каб больш ніхто не змог займацца вытворчасцю працэсараў з такой назвай, аднак высветлілася, што зарэгістраваць лічбы ў якасці гандлёвай маркі нельга, таму было прынята рашэнне назваць новыя працэсары «Pentium» (за аснову было ўзята стар.-грэч.: πέντε «пяць»), што таксама ўказвала на пакаленне гэтага працэсара. 22 сакавіка 1993 года адбылася прэзентацыя новага мікрапрацэсара, праз некалькі месяцаў з’явіліся і першыя камп'ютары на іх аснове.

Асноўныя адрозненні ад працэсара 486

[правіць | правіць зыходнік]

Мадэлі

[правіць | правіць зыходнік]
Intel Pentium 75

Першапачаткова (22 сакавіка 1993 года) было прэзентавана толькі дзве мадэлі, заснаваныя на ядры P5 з частотамі 60 і 66 МГц. Пазней былі выпушчаны і больш прадукцыйныя працэсары Pentium, заснаваныя на ўдасканаленых ядрах. Акрамя таго, былі прэзентаваны мабільныя версіі працэсараў і працэсары Pentium OverDrive.

Працэсары Pentium для настольных камп'ютараў (desktop)
Кодавае імя ядра P5 P54C P54CS P55C
Тэхпрацэс, нм 800 600 350
Тактавая частата ядра, МГц 60 66 75 90 100 120 133 150 166 200 166 200 233
Анансаваны 23 сакавіка 1993 10 кастрычніка 1993 7 сакавіка 1994 27 красавіка 1995 12 чэрвеня 1995 4 студзеня 1996 10 чэрвеня 1996 8 студзеня 1997 2 чэрвеня 1997

P5

[правіць | правіць зыходнік]

Працэсары Pentium першага пакалення. Дзве (адзіныя) мадэлі анансаваны 23 сакавіка 1993 года і працавалі з тактавай частатой ядра 60 і 66 МГц, частата сістэмнай шыны (FSB) была роўнай частаце ядра, гэта значыць множнік ядра быў роўны 1,0. Кэш другога ўзроўню змяшчаўся на мацярынскай плаце і мог мець памер да 1 Мб. Працэсар вырабляўся ў 273-кантактным корпусе CPGA, усталёўваўся ў корпус Socket 4 і працаваў ад напружання 5 В. Усе працэсары Pentium адносяцца да класа SL Enhanced — гэта значыць, што ў іх прадугледжана сістэма SMM, якая забяспечвае зніжэнне энергаспажывання. Раннія варыянты працэсараў, з частотамі 60—100 МГц (ядра P5 і P54C), мелі памылку ў модулі FPU (матэматычны сапрацэсар), якая ў рэдкіх выпадках прыводзіла да зніжэння дакладнасці аперацый дзялення. Гэты дэфект быў выяўлены ў 1994 годзе і стаў вядомы як «Pentium FDIV баг». Працэсары на ядры P5 вырабляліся з ужываннем 800-нанаметровага тэхпрацэсу, па біпалярнай BiCMOS-тэхналогіі. Працэсар змяшчае 3,1 млн транзістараў, а памер крышталя ядра складае 294 мм². Pentium 66 спажывае ток 3,2 А і мае магутнасць 16 Вт, што патрабавала ўсталёўкі дадатковага вентылятара. Вытворчасць такіх працэсараў апынулася вельмі складанай і працэнт выхаду прыдатных крышталёў апынуўся вельмі малым. Многія спецыялісты, указваючы на шматлікія недахопы (гл.: F0 0f c7 c8) працэсараў Pentium першага пакалення, не раілі купляць гэтыя мадэлі. Вытворчасць давялося часова спыніць. Аднак неўзабаве пачалася вытворчасць удасканаленых працэсараў, заснаваных на ядры P54C.

P54C

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1993 года былі выпушчаны працэсары Pentium другога пакалення. Пачаткова была выпушчана мадэль з тактавай частатой 75 МГц. Працэсары вырабляліся па 600-нанаметровай біпалярнай BiCMOS-тэхналогіі, што дазволіла паменшыць памер крышталя да 148 мм² (ядро змяшчала 3,2 млн транзістараў) і зменшыць спажываную магутнасць да 10,1 Вт (для Pentium 100). Напружанне сілкавання таксама было зменшана да 3,3 В, спажываны працэсарам ток складае 3,25 А. Працэсар вырабляўся ў 296-кантактным корпусе CPGA і ўсталёўваўся ў Socket 5 ці Socket 7 і быў не сумяшчальны з Socket 4. У гэтых працэсарах палепшана сістэма SMM і даданы ўдасканалены праграмавальны кантролер перапыненняў APIC.

У працэсарах Pentium другога пакалення выкарыстоўваецца памнажэнне тактавай частаты, ён працуе хутчэй сістэмнай шыны. Для ўказання, у колькі разоў тактавая частата ядра працэсара больш частаты сістэмнай шыны, ужываецца множнік. Ва ўсіх працэсарах, заснаваных на ядры P54C, множнік роўны 1,5.

P54CS

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя працэсары, заснаваныя на гэтым ядры, былі выпушчаны 27 сакавіка 1995 года. Па сутнасці, гэта ядро ўяўляе сабой ядро P54C, вырабленае з выкарыстаннем 350-нанаметровай біпалярнай BiCMOS-тэхналогіі, што дазволіла паменшыць памер крышталя ядра да 91 мм² (працэсары Pentium 120 і 133), аднак неўзабаве, у выніку аптымізацыі ядра, яго памер удалося паменшыць да 83 мм² з той жа колькасцю транзістараў. Пры гэтым Pentium 200 спажываў ток у 4,6 А, а яго максімальная рассейваная энергія (цеплавыдзяленне) складала 15,5 Вт.

Множнікі працэсара Pentium другога пакалення
Множнік Працэсар
1,5 Pentium 75, Pentium 90, Pentium 100
2,0 Pentium 120, Pentium 133
2,5 Pentium 150, Pentium 166
3,0 Pentium 200

P55C

[правіць | правіць зыходнік]
Працэсар Pentium MMX. Від зверху

8 студзеня 1997 года былі выпушчаны працэсары Pentium, заснаваныя на ядры P5 трэцяга пакалення (P55C). Цэнтрам распрацовак і даследаванняў Intel у Хайфе (Ізраіль) у ядро P55C быў дададзены новы набор інструкцый, названы MMX (MultiMedia eXtension), які істотна павялічыў (ад 10 да 60 %, у залежнасці ад аптымізацыі) прадукцыйнасць камп'ютара ў мультымедыя-праграмах. У выніку, гэтыя працэсары мянуюцца Pentium w/MMX technology (звычайна скарачаецца да Pentium MMX). Новы працэсар змяшчае ў сабе прыладу MMX з канвеернай апрацоўкай каманд, кэш L1 павялічаны да 32 Кб (16 Кб для даных і 16 Кб для інструкцый). Складаецца новы працэсар з 4,5 млн транзістараў і вырабляецца па ўдасканаленай 280-нанаметровай CMOS-тэхналогіі з выкарыстаннем крамянёвых паўправаднікоў, працуе на напружанні 2,8 В. Максімальны спажывальны ток роўны 6,5 А, цеплавыдзяленне роўнае 17 Вт (для Pentium 233 MMX). Плошча крышталя ў працэсараў Pentium MMX роўная 141 мм². Працэсары выпускаліся ў 296-кантактным корпусе тыпу CPGA ці PPGA для Socket 7.

Pentium OverDrive

[правіць | правіць зыходнік]

Было выпушчана некалькі пакаленняў Pentium OverDrive.

Tillamook

[правіць | правіць зыходнік]

Працэсары, заснаваныя на гэтым ядры, прызначаліся для партатыўных камп'ютараў, выкарыстоўваліся ў г.з. "мабільным модулі" MMC-1 Mobile Module Connector з 280 пінамі, працавалі разам з чыпсетам Intel 430 TX маючы 512 КБ кэш-памяці на сістэмнай плаце. Ядро Tillamook (названа ў гонар горада ў штаце Арэгон, ЗША), уяўляе сабой ядро P55C са зніжаным напружаннем сілкавання — мадэль з частатой 300 МГц працавала з напружаннем 2,0 В, спажываючы ток 4,5 А і мела цеплавыдзяленне 8,4 Вт. Старэйшыя мадэлі (з частатой 233, 266 і 300 МГц) вырабляліся па 250-нм тэхпрацэсе і мелі крышталь плошчай 90 мм², таксама існавалі версіі з 166 МГц частатой ядра Мадэлі 200 і 233 выпускаліся са жніўня 1997 г., мадэль 266 са студзеня 1998, а старэйшая ў0 шэрагу мадэль была прэзентавана ў студзені 1999 г.

Іншыя працэсары, якія ўжываюць марку Pentium

[правіць | правіць зыходнік]

Працэсары Intel Pentium карысталіся велізарнай папулярнасцю, і Intel вырашыла не адмаўляцца ад маркі Pentium, называючы так і наступныя працэсары, хоць яны моцна адрозніваюцца ад першых Pentium’аў і не належаць да пятага пакалення. Такімі з’яўляюцца:

  • Pentium Pro
  • Pentium II
  • Pentium III
  • Pentium 4
  • Pentium M
  • Pentium D
  • Pentium Extreme Edition
  • Pentium Dual-Core
  • Pentium G

Тэхнічныя характарыстыкі разнастайных ядраў

[правіць | правіць зыходнік]
P5 P54C P54CS P55C
Дата анонсу першай мадэлі 23 сакавіка 1993 7 сакавіка 1994 27 сакавіка 1995 8 студзеня 1997
Тактавыя частоты, МГц 60, 66 75, 90, 100 120, 133, 150, 166, 200 166, 200, 233
Частата сістэмнай шыны (FSB), МГц 60, 66 50, 60, 66 60, 66 66
Кэш L1, Кбайт 8 (для даных)+8 (для інструкцый) 16+16
Кэш L2, Кбайт вонкавы да 1 Мбайт
Напружанне сілкавання, В 5 3,3 2,8/3,3
Колькасць транзістараў, млн 3,1 3,2 3,3 4,5
Плошча крышталя, мм² 294 148 90 141
Максімальнае цеплавыдзяленне, Вт 16 10,1 15,5 16
Тэхпрацэс, нм 800 600 350 280
Раздым Socket 4 Socket 5, Socket 7 Socket 5, Socket 7 (150—200 — толькі Socket 7) Socket 7
Корпус 273-кантактны PGA 296-кантактны CPGA 296-кантактны CPGA/PPGA
Адрасавальная памяць 4 Гбайт
Разраднасць рэгістраў 32
Разраднасць вонкавай шыны 64
Разраднасць шыны адрасу 32

Спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]