LiveSound.by | |
---|---|
URL | LiveSound.by |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | музычны партал |
Рэгістрацыя | не |
Мова(-ы) | русская |
Аўтар | Андрэй «duckling» Чарніцкі |
Пачатак працы | 5 снежня 2006 |
Канец працы | 4 лістапада 2009 |
LiveSound.by — беларускі музычны інтэрнет-партал, які працаваў у другой палове 2000-х. Зроблены для прасоўвання айчыннай альтэрнатыўнай музыкі, ён у дадатак да размяшчэння навінаў, афіш, справаздач з імпрэзаў і рэцэнзій сам ладзіў канцэрты і выдаваў зборнікі песень.[1]
16 снежня 2006 года прома-група LiveSound.by правяла свой першы канцэрт з удзелам гурта Ber-Linn . У далейшым былі 1.5 кг , 7раса , Useless ID і іншыя, з беларускіх гуртоў: The Toobes, Hair Peace Salon, Open Space, Пятля Прыстрасція і іншыя.[2][3]