Akana-NHS | |
---|---|
Жанры | фолк, джаз |
Гады | 2003 — |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Іншыя назвы | NHS-Ethno, NHS-этна, NHS, Akana |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Ірэна Катвіцкая Руся Надзея Чугунова |
Іншыя праекты |
Kazalpin, Shuma, Indiga |
akana-nhs.com |
«Akana-NHS» (2003—2007 — NHS-Ethno, 2008 — NHS (NHS — народныя харавыя спевы), таксама вядомы як проста Akana) — беларускі джаз-фолк гурт, створаны на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі ў 2003 годзе мастацкім кіраўніком Ірэнай Катвіцкай[1].
У інтэрв’ю Русе з Еўрапейскага радыё для Беларусі Ірэна Катвіцкая ўзгадвала, што заснаваць гурт яе падштурхнула афіша канцэрту альтэрнатыўнай музыкі, у якім яна хацела прыняць удзел, дзеля чаго вырашыла хуценька напісаць для імпрэзы песню «Зіначка». Для гэтага яна ўзяла ў саратнікі сваю вучаніцу Анастасію Някрасаву, першага саксафаніста знайшлі сярод навучэнцаў, а кларнетыстам стаў выкладчык каледжу, прыяцель Ірэны[2].
У 2006 годзе гурт удзельнічае ў мінскім фестывалю «Адліга» і люблінскім «Mikołajki Folkowe », адкуль прыехаў з першым месцам і гран-пры[3][4][5].
У маю 2008 года гурт выдае першы альбом «700», прэзентацыя якога адбываецца 27 траўня ў Палацы рэспублікі[6], які атрымоўвае шмат пашаны ад «Experty.by»: бярэ ўзнагароду партала як «Лепшы дэбютны альбом» і трапляе ў топ-10 лепшых кружэлак за 2008 год па версіях «Experty.by», «Вялікага журы» і «Замежных экспертаў».
У чэрвені 2008 пасля выхаду дэбютнага альбома з гурта выдзяліўся «Гурт Насты Някрасавай» (Анастасія Някрасава, Аляксей Кулеш, Алег Багута), якія з удзелам запрошаных музыкаў стварылі свой новы калектыў, які граў у тым ліку і песні «NHS»[7]. На змену ім прыйшла вакалістка Руся і былі запрошаны новыя інструменталісты. Рок-князёўна вырашыла зрабіць пераход у сувязі з працяглым творчым адпачынкам яе гурта «Indiga» з-за ператрубацый у складзе[8].
Удзельнікі фестывалю мадэрн-фольк і фольк-рок музыкі «Folk The System» (снежань 2008 года) у Мінску[9].
Летам 2009 года склад гурта змяняецца, як запрашаюцца новыя айчынныя музыкі[10]. Гурт прымае ўдзел у адборы на «Koktebel Jazz Festival »[11] і ў самым фестывалю[12]. Восенню на базе гурта быў створаны міжнародны ансабль «Akana-NHS & Albin Brun Alpin Ensemble», вядомы як «Kazalpin», дзе да беларускага вакальнага ядра гурта далучыліся швейцарскія інструменталісты[13][14][15]. Новы зборны гурт дае восеньскі тур па Беларусі[16].
Удзельнікі фестывалю Камяніца-2010.
З 2012 года гурт Akana-NHS выступае як этна трыа. У 2014 годзе гурт прыняў удзел у праекце «Тузін Гітоў» «Re:Песьняры», дзеля чаго перапрацаваў спеў «Песняроў» «Калядачкі»[17].
Культуролаг Максім Жбанкоў у аналізе 2008 года для Беларусі заключыў, што выйгрышнае становішча занялі артысты «без відавочнай палітычнай прапіскі», да якіх аднёс і «Akana-NHS», прадстаўніка «этна»[18][19].
Таццяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла гурт: «У Русі, якая раней спявала ў „Indiga“, зараз новы этна-джазавы праект: яна далучылася да гурта „NHS“, і цяпер гэта называецца „Akana-NHS“, і на сцэне гэта выглядае вельмі цікава. Гэта яшчэ не вынік, вядома, але гэта прыемна»[20].
Ядвіга Паплаўская на ўручэнні ўзнагарод «Experty.by» у 2009 годзе пахваліла калектыў і блаславіла яго на далейшыя музычныя подзвігі: «Тыя, хто любіць вінегрэт, — а я яго люблю, — атрымаюць ад гэтага гурта велізарнае задавальненне. Гэта музыка для тых, у каго ёсць уяўленне»[21].
На прыгладзе працы на рэміксам на песню «Akana-NHS» «Жыта палавее» басіст «Apple Tea» Ігар Сацэвіч, перадаваў свай імпэт да «шаманства і чарадзейства» фальклорнага гурта[22].
«LiveSound.by» апісваў творчасць гурта як інтэлектуальную, а музыку называў жаночай, бо яна «пяшчотная, нягледзячы на складанасць, і рамантычная, нягледзячы на рэалістычнасць»[23].
|