QRpedia — сістэма на базе мабільнага інтэрнэту, якая выкарыстоўвае QR-коды для прадастаўлення карыстальнікам артыкулаў Вікіпедыі на іх родных мовах[1][2].
Калі карыстач скануе QR-код QRpedia сваёй мабільнай прыладай, яна дэкадуе QR-код у спасылку, якая выкарыстоўвае даменнае імя «qrwp.org» і ўказвае на загаловак артыкула Вікіпедыі, а таксама пасылае запыт на артыкул, паказаны па спасылцы, на сервер QRpedia, перадаючы заадно моўныя налады прылады[3].
Сервер QRpedia, атрымаўшы гэту інфармацыю, выкарыстоўвае API Вікіпедыі[1], каб вызначыць, ці ёсць артыкул на мове прылады, і калі так, то перадае артыкул у фармаце, зручным для чытання з мабільнага[3]. Калі не існуе перакладу запытанага артыкулу, QRpedia прапануе выканаць пошук па загалоўку артыкула ў патрэбным моўным раздзеле Вікіпедыі, і вяртае вынік.
Такім чынам, адзін QR-код можа вярнуць адзін і той жа артыкул на многіх мовах[3]. QRpedia таксама збірае статыстыку выкарыстання[3].
QRpedia была задумана Роджэрам Бамкінам[1], старшынёй Вікімедыя Вялікабрытанія[4], і Тэрэнсам Эдэнам[1], кансультантам па мабільным інтэрнэце[5], і была прадстаўлена на мерапрыемстве Музея і мастацкай галерэі Дэрбі Backstage Pass[1][5] ў гонар супрацоўніцтва паміж музеем і Вікіпедыяй[6] 9 красавіку 2011[7][1]; ў рамках сумеснага праекта[8] па паляпшэнню Вікіпедыі за напісанне і паляпшэнне артыкулаў, звязаных з музеем, вясной-летам 2011 года будуць уручаны прызы. Тэксты напісаных у рамках праекта артыкулаў будуць даступныя наведвальнікам музея праз QR-коды з дапамогай сістэмы[9].
Назва сістэмы мае англамоўныя карані і спалучае ў сабе QR (ад англ.: Quick Response, хуткі водгук) і -pedia ад «Вікіпедыя».
Зыходны код праекта вольны і можа выкарыстоўвацца паўторна як размешчаны пад ліцэнзіяй MIT[10].
На жнівень 2011 QRpedia выкарыстоўваюць
Мастакі | |||
---|---|---|---|
Геалогія | |||
Ваенная гісторыя | |||
Прыродазнаўства | |||
Карціны |
| ||
Фарфор | |||
Гістарычная Брытанія | |||
Навука і інжынерыя | |||
Іншае | |||