Паліна Рэспубліка , сапраўднае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык (нар. 8 красавіка 1994 , Мінск ) — беларуская спявачка [1] . Рэпертуар Паліны складаецца пераважна з уласных песень. Выконвае аўтарскія творы на беларускай , рускай , украінскай і французскай мовах.
Навучалася ў гімназіі № 15 горада Мінска , якую скончыла ў 2011 годзе. Займалася жаночым футболам .[2] [3] Атрымала музычную адукацыю па класу фартэпіяна . Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура тэлебачання».
Першая песня была напісана ў 14 гадоў у Крыме , што падштурхнула яе вучыцца граць на гітары .[4]
Першы сольны канцэрт адбыўся ў Мінску 24 снежня 2011 года на адкрыцці Арт Сядзібы .[5] У 2011 годзе стала пераможцай 18-га фестывалю аўтарскай песні «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі , Польшча ),[6] пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў па Беларусі і за яе межамі.[7]
«Адкрыццё году» па версіі Тузін Гітоў (2011).[8] [9] Лаўрэат прэміі Ultra-Music Awards (руск.) ( бел. таксама ў намінацыі «Адкрыццё году» (2012).[10] [11] [12] [13] [14]
Паліна Рэспубліка ў 2012 годзе запісала некалькі сумесных сінглаў з гуртом Hasta La Fillsta («Як ты»[15] і «Гадзіннік»[16] )[17] . Вясной 2015 года публіцы быў прадстаўлены дэбютны альбом «Бясконцы красавік». «Якасны новы альбом», па словах Змітра Безкаравайнага з Experty.by [18] , стаў другім найлепшым айчынным дыскам таго года па выніках апытання замежных экспертаў парталам Experty.by ,[19] пасля прэзентацыі якога 15 мая 2015 года ў крэатыўнай прасторы Studio 67 Паліна абвясціла пра прыпыненне канцэртнай дзейнасці па сямейных абставінах.[20]
У лютым 2017 года спявачка стала госцяй праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live », дзе выступіла ў новым фармаце, без гітары і свайго музычнага калектыву.[21] У гэтым жа годзе яна выканала партыю бэк-вакалу ў спеве «Anxiety» з самотніка «Helaiv » «Too Easy».[22]
У 2018 годзе змяніла псеўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina». Прыняла ўдзел у 9-м сезоне (руск.) ( бел. ўкраінскага шоу талантаў «X-Фактор» з аўтарскай песняй «Пінкі».[23]
На Новы 2019 год яна сыграла ў музычным шоў Тузін Гітоў , «Belsat Music Live » ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».[24] [25] 15 красавіка 2019 года ўбачыў свет другі альбом спявачкі «Грустные песни», у які ўвайшлі спевы за апошнія тры гады.[26] [27]
Рэдактар партала Ultra-Music.com Аляксандр Чарнуха назваў лірыку спявачкі досыць пасрэднай.[28] Большасць штатных экспертаў Experty.by станоўча ацаніла альбом «Бясконцы красавік»: «ціхая, цёплая, лірычная музыка»,[28] «прыемныя і досыць запамінальныя мелодыі ды пяшчотны вакал»,[28] «наіўная і чыстая музыка»,[28] «ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучанне, але тое, што ён на правільнай дарозе, — гэта дакладна».[8]
Лэслі Найф, вакаліст гурта «Gods Tower » у 2014 годзе параўнаў творчасць беларускай спявачкі з Эніяй [29] .
Пасля выхаду інтерв’ю спявачкі «Белсату » і «Народнай Волі » ў 2012 годзе яе канцэрт, які павінен быў прайсці ў Віцебску на наступны дзень, быў адменены[30] [31] .
У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Як ты» ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года)[32] .
У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag у рэтраспектыве 2010—2019 гадоў назваў спявачку «прыкметнай артысткай Беларусі дзесятых, без якой цяжка ўявіць сённяшнюю лакальную сцэну» [33] .
Як Паліна Рэспубліка:
Як Palina:
травень 2018 — Бродский
студзень 2019 — Пинки
снежань 2019 — Позови погостить (бел. : Пакліч пагасціць )
ліпень 2020 — Июль (бел. : Ліпень )
жнівень 2020 — Як ты (перевыданне) Часовая шкала
↑ Klimenko, German; Капитонова, Таня . Цветущие сады Грушевки – гуляем по родному району Республики Полины (руск.) . 34mag (30 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2020. Праверана 9 мая 2020.
↑ Гарапучык, Вольга; Гудзілін, Сяргей . Яе называюць надзеяй беларускай музыкі — «НН» у гасцях у Паліны Рэспублікі (бел.) . Наша Ніва (31 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Полина Республика: «С братом шли возле гостиницы «Ренессанс», и он сказал: «Чувствуешь аромат? Это священный запах Неймара» (руск.) . by.tribuna.com (19 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019. Праверана 19 лютага 2019.
↑ Васюковіч, Раман . Паліна Рэспубліка: “Мне падабаюцца разумныя мужчыны...” (бел.) . Народная Воля (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Будкін, Сяргей ; Ждановіч, Аляксандр . Незалежная Рэспубліка Паліна (бел.) . Будзьма беларусамі! (26 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 29 снежня 2018.
↑ ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны (бел.) . Тузін Гітоў . mpby.ru (2 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
↑ Паліна Рэспубліка зрабіла фурор ва Ўкраіне (відэа) (бел.) . Тузін Гітоў (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ а б в Будкін, Сяргей . Бясконцы красавік (бел.) . Тузін Гітоў (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Аляксандар Багданаў: «Ня слухайце Паліну Рэспубліку — кроў з вушэй пальецца» (бел.) . Тузін Гітоў (8 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Ерчак, Евгений . Награждены победители музыкальной премии Ultra-Music Awards 2012 (руск.) . БелаПАН (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Ляшкевіч, Мікола . Паліна Рэспубліка выступіла ў Берасці (бел.) . Беларускае Радыё Рацыя (2018). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Корбут, Евгения . Красуня беларускай музыкі – Паліна Рэспубліка (нявызн.) . Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ (17 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Ultra-Music Awards (руск.) . Ultra-music.com . Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Калеснікава, Маша . Akute — зноў гурт года, а Паліну Рэспубліку адкрылі яшчэ раз (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2013. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Чернухо, Александр . Полина Республика и Hasta la Fillsta презентуют песню «Як ты» (руск.) . Ultra-music.com (16 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2017. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Чернухо, Александр . Паліна Рэспубліка і Hasta La Fillsta запісалі другі сумесны сінгл (бел.) . Ultra-music.com (26 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Будкін, Сяргей . 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
↑ Тарналицкий, Тарас . В культурном остатке (руск.) . Белорусы и рынок (28 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
↑ Лучшие белорусские альбомы 2015 (+аудио) (руск.) . Experty.by (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Паліна Рэспубліка пасьля 15 траўня прыпыняе канцэртную дзейнасьць (відэа) (бел.) . Тузін Гітоў (30 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Belsat Music Live № 6. Паліна Рэспубліка (+новы анонс) (бел.) . Тузін Гітоў . Белсат (2 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Too Easy, by Helaiv (нявызн.) . Bandcamp. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 1 студзеня 2019.
↑ Крутиева, Юлия . Х-фактор-9: кто прошел в тренировочный лагерь по итогам 8 выпуска (руск.) . СТБ . tv.ua (21 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ а б Давыдчык, Андрэй . «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа) (бел.) . Тузін Гітоў (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
↑ БЕЛСАТ МУЗЫКА, "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML , Праверана 2019-01-02
↑ а б TuzinFM . Дыплёмная праца сумнай сьпявачкі (прэм’ера) (бел.) . Тузін Гітоў (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2019. Праверана 18 красавіка 2019.
↑ Шарко, Ганна (2019-03-23). "Palina і яе новы "красавік" " . Культура (12 (1399)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13 .
↑ а б в г Паліна Рэспубліка "Бясконцы красавік" (+аўдыё) (нявызн.) . Experty.by (1 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2018. Праверана 29 снежня 2018.
↑ Замировская, Татьяна (2014-05-05). "Товарищеский суд. Белорусские музыканты опять сами себя наградили" . БелГазета (руск.) (16 (943)). Архівавана з арыгінала 14 лютага 2020. Праверана 2020-02-14 .
↑ Шульц, Міра . Уладзімір Булаўскі: “Беларускамоўных гуртоў у Віцебску няма” (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (31 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2013. Праверана 20 студзеня 2020.
↑ Шульц, Мира . Владимир Булавский: “Белорусскоязычных групп в Витебске нет” (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (1 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013. Праверана 20 студзеня 2020.
↑ Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці (бел.) (недаступная спасылка) . Тузін Гітоў . Letapis.by. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
↑ Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka . Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.) . 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
↑ Паліна Рэспубліка выдала дэбютны альбом (+слухаць) (бел.) . Тузін Гітоў . Experty.by (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018. Праверана 1 студзеня 2019.
↑ Клімаў, Алег (2015-06-13). "Аўдыя & Відэа-14" . Культура (24 (1202)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13 .
↑ Будкін, Сяргей . Паліна Рэспубліка. Выстаяць, нібы антычная калона (бел.) . Будзьма беларусамі! (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
↑ Клімаў, Алег (2019-02-23). "Аўдыя & Відэа" . Культура (8 (1395)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13 .
↑ Полина Республика (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 1 студзеня 2019.
Фота, відэа і аўдыё Тэматычныя сайты