Jefferson Airplane
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка, псіхадэлічны рок, псіхадэлічны фолк[d], блюз-рок, гаражны рок[d], прагрэсіўны рок, эйсід-рок[d] і хард-рок
Гады 19651972
(Узнаўленне: 1989, 1996)
Краіна  ЗША
Адкуль Сан-Францыска
Мова песень англійская
Лэйблы RCA Victor[d]
Склад
jeffersonairplane.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Jefferson Airplane» («Джэферсан Эрплейн») — амерыканскі рок-гурт з Сан-Францыска, піянер псіхадэлічнага року, культавая група эпохі хіпі.

У 1960-я гады «Jefferson Airplane» быў адным з самых запатрабаваных і высокааплатных рок-гуртоў у свеце. Ён адзначыўся выступамі на трох вядомых амерыканскіх рок-фэстах 1960-х гадоў: Мантэрэй  (англ.) (1967), Вудстак (1969) і Альтамонте  (руск.) (1969). Акрамя таго, гурт стаў хэдлайнерам першага фестывалю на востраве Уайт  (руск.).

Альбом 1967 года Surrealistic Pillow прынёс гурту міжнароднае прызнанне. Дзве кампазіцыі з альбома («Somebody to Love» і «White Rabbit») сталі міжнароднымі хітамі і увайшлі ў спіс «500 найвялікшых песень усіх часоў па версіі часопіса «Rolling Stone»  (укр.)».

Гурт некалькі разоў адраджаўся пад імем «Jefferson Starship», а затым проста «Starship». «Jefferson Airplane» быў уведзены ў Зал славы рок-н-ролу  (укр.) ў 1996 годзе.

Удзельнікі

Арыгінальны перыяд

Адраджэнне

Дыскаграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі