The Street (па-беларуску: Вуліца) — сярэднявечная назва рымскай дарогі, якая ішла цераз Скалісты край у Дэрбішыры ад спа-мястэчка Бакстан (лац. Aquae Arnemetiae) на паўднёвы захад ад сучаснага Дэрбі. Лінія дарогі прасочваецца па яе захаваных частках ад Бакстану (Buxton) да Карсінгтану (Carsington), што пацьвярджаецца археолягамі. Мяркуецца[1], што ад Карсінгтану дарога раней ішла на ўсход да Ўірксўорту (Wirksworth) і там злучалася з Рыджўэйскай дарогай, што прасьлежваецца ў паўночных ваколіцах Дэрбі.

Крыніцы

  1. ^ Anton Shone and Dean Smart, "The Street: A re-evaluation of the Roman road from Wirksworth to Buxton"

Літаратура